Сціслы сінтэтычны выклад гісторыі Беларусі ад канца XVIII ст. да 2002 года. Падзеі дзяржаўна-палітычнага і грамадскага жыцця краіны паказаны ў сувязі з агульнаеўрапейскім кантэкстам, асаблівая ўвага нададзеная тым аспектам беларускага мінулага, асвятленне якіх найбольш цярпела ад ідэалагічных установак старой гістарыяграфіі.